Спадчына: Астрафізікі
Панядзелак, 29 Чэрвень 2020 10:11
7 ліпеня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Ільіча Гапасюка (1930–2005), астрафізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны
Сцяпан Ільіч Гапасюк нарадзіўся 7 ліпеня 1930 г. у вёсцы Лягаты Кобрынскагапавета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці)у сялянскай сям’і. Яго старэйшыя сёстры Ганна і Вольга не атрымалі адукацыі: з ранніх гадоў дзеці разам з бацькамі, Ільёй Адамавічам i Агаф’яй Лявонцьеўнай, працавалі ў полі і з жывёлай. Сцяпану таксама даводзілася рабіць усё неабходнае па гаспадарцы, але ў яго былі выдатныя здольнасці, дапытлівасць і неверагодная цяга да ведаў, у кожную вольную хвіліну шмат чытаў.